Сёння ў Мінску прайшоў другі Рэспубліканскі моладзевы жаночы форум “Жаночая энергія для вялікай справы” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” сумесна з Моладзевым саветам пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі форуму – маладыя жанчыны ва ўзросце ад 18 да 31 года. Асноўная яго мэта – раскрыць патэнцыял моладзі, падтрымаць у пытаннях сямейнага дастатку, развіваць лідарскія якасці.
Ад Дзятлаўскага раёна ў склад дэлегацыі ўвайшла бухгалтар ААТ “Граніт-Агра” Вераніка Адамчык.
Работа форуму была арганізавана па трох секцыях, у якіх размова ішла аб рэпрадуктыўным здароўі і стварэнні сям’і, унутранай сіле, гармоніі і кар’еры, як сумясціць мацярынства з актыўнай кар’ерай і сацыяльнай адказнасцю.
А таксама ўдзельніц чакаў адкрыты дыялог са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ Наталляй Качанавай.
Вераніка Адамчык падзялілася сваімі ўражаннямі:
– Форум запатрабаваны, няхай ён стане добрай традыцыяй. Для мяне быў важны абмен вопытам, абмеркаванне моладзевых ініцыятыў і прэзентацыя праектаў маладых беларусак. Такія пытанні, як роля жанчыны ў бізнесе, грамадстве і дзяржаўным жыцці, умацаванне інстытута сямі, падтрымка мацярынства і дзяцінства, а таксама жаночага здароўя хвалююць кожную сучасную жанчыну.
Я таксама не лічу кар’еру і сям’ю ўзаемавыключальнымі паняццямі, наадварот, у нас ёсць магчымасць паспяхова аб’ядноўваць гэтыя сферы. Для мяне важная і роля маці. І добра, што нашы маладыя дзяўчаты гавораць аб сям’і і каштоўнасцях.

Цікавы і сам фармат мерапрыемства – гэта тэматычныя секцыі, жывыя дыскусіі з экспертамі, грамадскімі дзеячамі і прадстаўнікамі органаў улады.
Не пакінуў мяне раўнадушнай і дыялог з Наталляй Качанавай, абмеркаванне ініцыятыў у сферы сямейнай і моладзевай палітыкі. Сапраўды, клопат пра сям’ю і жанчыну – гэта аснова нашай дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. У Беларусі робіцца шмат для таго, каб жанчыны жылі шчасліва і маглі рэалізаваць сябе. Згодна з яе словамі, што толькі разам, падставіўшы плячо адзін аднаму і сумеснымі намаганнямі мы зможам захаваць нашу цудоўную Беларусь такой жа мірнай, спакойнай і ў дастатку.

Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае