Пытанне:я страціла пасведчанне аб праве на спадчыну па законе, атрыманае ў натарыяльнай канторы. Цяпер хачу прадаць жылы дом, але без дадзенага дакумента не магу гэта зрабіць. Дзе можна атрымаць яго дублікат?

Адказ: вам неабходна звярнуцца ў натарыяльны архіў або да натарыуса, у каго на захоўванні знаходзіцца экзэмпляр пасведчання аб праве на спадчыну па законе. Дублікат або архіўная копія маюць аднолькавую з сапраўдным экзэмплярам юрыдычную сілу. Дублікаты натарыяльна засведчаных дакументаў выдаюцца грамадзянам і юрыдычным асобам ад імя, на імя, па даручэнні або ў дачыненні да якіх здзяйсняліся натарыяльныя дзеянні па іх пісьмовых заявах.

Жанна СЁМУХА,
натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации