У раённым Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў арт‑квэст “Запуск творчай сістэмы”.

Дзеціі педагогі ператварыліся ў “арт‑хакераў” і ўзяліся за “ўзлом” творчай сістэмы. Усё пачалося з энергічнага флэшмоба “Мы на вайбе”. А вось ў актавай зале іх чакаў сюрпрыз – на мультыбордзе свяціўся надпіс: “Доступ заблакаваны. Памылка 404”. Вядучы патлумачыў: каб запусціць сістэму, трэба сабраць пяць ключоў‑картак. Удзельнікі падзяліліся на пяць каманд: “Краш‑тэст”, “Нейрасетка”, “Арт‑дылеры”, “Пікселі”, “Вайб” і адправіліся на экспрэс‑станцыі. За кароткі час кожная каманда прайшла свой шлях і знайшла патрэбны ключ. Затым капітаны па чарзе актывавалі ячэйкі на мультыбордзе. Паступова на экране складвалася слова “Старт” і сістэма разблакавалася.





Фінальным акордам стала “Дошка водгукаў”, на якой дзеці і педагогі пакідалі імёны, смайлікі, пажаданні.



Так на максімуме энергіі стартаваў тыдзень дадатковай адукацыі, а квэст паказаў, што творчасць – гэта дзеянне, каманда і свабода спрабаваць.

Дар’я БУРДУН,
карэспандэнт моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага РЦДАДіМ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga