Да навучэнцаў, якія цяпер знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава, зноў завіталі госці з падарункамі. Павіншавалі з надыходзячым новым навучальным годам школьнікаў і студэнтаў першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і яго бухгалтар Наталля Маркава, а таксама намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан:

– Поспехаў вам, добрых адзнак і надзейных сяброў. Няхай гэты вучэбны год будзе для вас цікавым і насычаным на падзеі. Студэнтам – удачы на новым месцы, сіл, каб усё атрымлівалася.

Навучэнцы падзякавалі гасцям за вельмі патрэбныя для іх падарункі – канцылярскія прылады і паабяцалі старанна вучыцца.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации