Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі, сядзяць дапазна. Як можна на іх паўплываць?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзяніс Барук:

– У выпадку, калі вы сталі сведкам знаходжання ў грамадскім месцы асоб у стане алкагольнага ап’янення або асоб, якія распіваюць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі ці піва, неадкладна паведамляйце на лінію 102. За такія правапарушэнні іх можна прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь (прадугледжаны штраф да васьмі базавых велічыняў).

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации