Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні?
Адказ: такі факт расцэньваецца як прагул або адмова ад размеркавання. Галоўнае наступства для маладога чалавека будзе ў тым, што яму давядзецца заплаціць у бюджэт дзяржавы ўсе патрачаныя на яго навучанне сродкі. Калі сума не будзе пагашана добраахвотна, то яе спагоняць прымусова, плюс давядзецца аплаціць судовыя расходы.
Калі выпускнік не выходзіць на работу, наймальнік мае права звольніць яго за прагул без уважлівых прычын з адпаведным запісам у працоўнай кніжцы. Такі “ўхіліст” пазбаўляецца статуса маладога спецыяліста і адпаведных гарантый з боку дзяржавы.
Падрыхтавала да друку Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga