У Камітэце дзяржкантролю праведзена пасяджэне калегіі, на якой разгледжаны пытанні эфектыўнасці работы будаўнічых арганізацый вобласці.

Адзначана, што ў апошнія гады назіраецца зніжэнне долі ўкладу будаўнікоў у валавы рэгіянальны прадукт вобласці. Зніжаюцца аб’ёмы выкананых падрадных работ (за 2016 год тэмп росту — 80,2%, за студзень-красавік бягучага года — 95,2%). З году ў год не выконваецца ўстаноўленае заданне па ўводу аб’ектаў жыллёвага будаўніцтва, паказчык па тэмпе росту экспарту будаўнічых паслугаў. Пры гэтым асобнымі арганізацыямі не выконваюцца патрабаванні Указа №178 у частцы своечасовага паступлення валютнай выручкі.

У вобласці не арганізавана належным чынам работа па выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы: па зніжэнні сабекошту, паляпшэнні фінансавага становішча арганізацый будаўнічай галіны і навядзенні парадку з разлікамі. Колькасць стратных будаўнічых арганізацый вобласці павялічылася да 51, у той час як да 2014 года стратнымі былі толькі адзінкі. Пры гэтым найбольш цяжкая сітуацыя склалася ў ГОСУП “Гроднааблсельбуд” і яго даччыных прадпрыемствах.

Таксама не выконваецца даручэнне кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на тэрыторыях. Факты неналежнага ўтрымання тэрыторый і вытворчых будынкаў ўстаноўлены амаль ва ўсіх даччыных прадпрыемствах ГОСУП “Гроднааблсельбуд”.

Неспрыяльная сітуацыя склалася і ў вытворчасці будаўнічых матэрыялаў у вобласці, за 2016 год стратная работа ААТ “Шклозавод “Нёман”, ААТ “Гродзенскі шклозавод”, ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”.

Не забяспечана выкананне даручэння кіраўніка дзяржавы па выкарыстанні не менш за 10% агульнага аб’ёму вырабляемага цэменту на дарожнае будаўніцтва. У 2016 годзе ў вобласці на гэтыя мэты выкарыстаны 23 тысячы тон цэменту або 47% ад даведзенага ўрадам задання.

На калегіі таксама была засяроджана ўвага на тым, што працягваюць выяўляцца факты завышэння кошту па аб’ектах будаўніцтва, уключаных у Дзяржаўную інвестыцыйную праграму, а таксама іншых аб’ектах, што фінансуюцца з бюджэту. За 2016 год выяўлена завышэнняў кошту будаўніча-мантажных работ на суму каля 900 тысяч рублёў, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 36 юрыдычных асобаў і 62 фізічныя асобы на агульную суму штрафу ў 340 тысяч рублёў, сэканомлена бюджэтных сродкаў на суму каля 300 тысяч рублёў.

На калегіі таксама ўказана на неэфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў пры закупках абсталявання, сыравіны, матэрыялаў у пасрэднікаў; на  факты невыкарыстання распрацаванай і аплочанай за кошт сродкаў бюджэту праектна-каштарыснай дакументацыі, якая састарэла і неактуальная; несвоечасовасць выплаты заработнай платы.

Па выніках пасяджэння калегіі дадзены канкрэтныя даручэнні кіраўнікам будаўнічых арганізацый, выказаны прапановы на адрас Мінбудархітэктуры і аблвыканкама па забеспячэнні эфектыўнасці работы будіндустрыі Гродзеншчыны.

А. САДАЎНІЧЫ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации