У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнулася жыхарка райцэнтра з пытаннем, якое даўно яе непакоіла:

– Праз дарогу ад майго дома ў цэнтры Дзятлава размешчаны ўчастак, дзе ў дадзены момант ніхто не жыве. Гаспадар, які атрымаў яго ў спадчыну, на два гады быў накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Дом гэты без плоту, бур’ян у двары расце, насенне пустазелля ветрам гоніць да нас. Хто дапаможа, прывядзе ў парадак участак?

На пытанне адказала начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Грамко:

– Каб разабрацца ў сітуацыі, нашы спецыялісты выехалі на месца. Сапраўды, ёсць праблема з навядзеннем парадку на тэрыторыі ўказанага домаўладання. Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2012 года № 1087 “Аб зацвярджэнні правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў”, работы па добраўпарадкаванні і ўтрыманні (эксплуатацыі) тэрыторыі у межах прадастаўленых ім зямельных участкаў адпаведна мэтавым прызначэнням і згодна з заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні земляў, санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва, ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным выкарыстанні прыродных рэсурсаў, аб камунальнай гаспадарцы, а таксама жыллёвым заканадаўстве ажыццяўляюцца землекарыстальнікам за кошт уласных сродкаў. У дадзенай сітуацыі парушаюцца адразу некалькі пунктаў. Факты пацвярджаюць, што ўласнік дома ёсць, без яго дазволу мы не маем права праводзіць работы на прыватнай тэрыторыі. Для даго, каб адшукаць гаспадара дома, у аддзел унутраных спраў райвыканкама быў накіраваны запыт. Па выніках праверкі будуць прыняты канструктыўныя рашэнні.

Наталля АВЯРЧУК

Фота з адкрытых крыніц

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Са святам, эканамісты Дзятлаўшчыны!
Дзяржаўтаінспекцыя праверыць сельгастэхніку
Камбайны – на старце жніва-2026

Похожие публикации