Пытанне: што неабходна рабіць, каб не стаць на пляжы ахвярай злодзеяў?

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Дзмітрый Плаўскі:

– Не варта браць з сабой усё, што вы прывезлі на адпачынак: грошы, каштоўныя рэчы, мабільныя тэлефоны і іншую тэхніку, фотаапараты. Ніколі не кладзіце рэчы ў сябе за спінай, заўжды трымайце іх на віду. Не спіце на пляжы – часта ахвярамі злодзеяў становяцца людзі, якія спяць, накрыўшы твар ручніком. Не злоўжывайце алкагольнымі напояў. Лепш за ўсё, калі адпачываць будзеце кампаніяй – так і за рэчамі больш людзей будзе сачыць, і купацца можна хадзіць па чарзе.

Калі ў вас усё ж нешта ўкралі, звярніцеся ў мясцовае аддзяленне міліцыі і напішыце заяву.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации