Незвычайны арт-аб’ект быў узведзены на вуліцы Чырвонаармейскай побач з кінатэатрам “Спадарожнік” сіламі работнікаў Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

Арыгінальная архітэктурна-фларыстычная кампазіцыя створана гаспадарчым спосабам работнікамі арганізацыі – майстрам па азеляненні Аленай Мастыка і хаўз-майстрам Сяргеем Саліванавым.

– Стваралі масток на радасць людзям, – расказала Алена Васільеўна. – У хуткім часе насаджэнні ўвойдуць у сілу, падрастуць, вакол аб’екта зазелянее газонная трава, і ён набудзе такі выгляд, як было запланавана.

Яна адзначае, што арт-аб’ект будзе не толькі радаваць погляд дзятлаўчан і гасцей горада, але і стане выдатнай фотазонай для дзяцей і іх бацькоў.

 Заўважым, што клумба-кніга, якая была падорана да юбілею горада і некаторы час упрыгожвала гэта месца, “перасялілася” ў двор гімназіі № 1 горада Дзятлава, дзе яе даглядаюць навучэнцы і педагогі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации