У раённым выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне па пытаннях падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. На ім выступілі прадстаўнікі Дзятлаўскай раённай энергагазінспекцыі, былі асветлены пытанні і патрабаванні, якія прад’яўляюцца да спажыўцоў і цеплакрыніц пры падрыхтоўцы да работы ў асенне-зімовы перыяд. Выкананне прапанаваных мерапрыемстваў дасць магчымасць ва ўстаноўленыя тэрміны атрымаць пашпарты гатоўнасці і забяспечыць надзейны і спакойны новы ацяпляльны сезон.



Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga