У ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна працягваюцца планавыя мабілізацыйныя вучэнні. На базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, дзе працуе пункт папярэднягя збору ваеннаабавязаных, праводзіцца іх кантрольная яўка. Грамадзяне прыбываюць сюды па павестках, атрыманых напярэдадні. Тут удакладняюцца іх уліковыя даныя: сямейнае палажэнне, месца пражывання, знаходжання, працы.

Наколькі неабходныя і важныя такія мерапрыемствы, падзяліліся ваеннаабавязаныя, якія прыбылі на пункт папярэдняга збору.

Сяргей Габайдулін і Максім Вінцукевіч:

– У час такіх збораў правяраецца ступень рэагавання людзей, наколькі хутка яны могуць прыбыць на месца назначэння, таму, лічым, перыядычна неабходна праводзіць такія мерапрыемствы. Мы жывём не ў Дзятлаве, але, атрымаўшы выклік, прыехалі ў вызначаны час, гэта наш абавязак як грамадзян Рэспублікі Беларусь. Няхай такія мерапрыемствы будуць толькі ў межах вучэнняў, а землякі будуць жыць мірна і спакойна.

Сяргей Купрыяновіч:

– Прыбыць на пункт збору – гэта абавязак кожнага, хто служыў. Калі прыйдзецца абараняць Радзіму, мы павінны быць гатовыя да гэтага, асабліва ўлічваючы, якая неспакойная абстаноўка ў свеце.

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці працуе ўчастак, які прызначаны для арганізаванага апавяшчэння ваеннаабавязаных і пастаўшчыкоў транспартных сродкаў у горадзе Дзятлаве шляхам уручэння ім персанальных павестак і нарадаў на пастаўку транспартных сродкаў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации