10 ліпеня ў Смаргонскім храме Прэабражэння Гасподня пройдзе богаслужэнне да Дня святкавання іконы Божай Маці Сукневіцкай. Узначаліць богаслужэнне Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі. Сустрэча Мітрапаліта і пачатак свята ў 9.30.

14-16 ліпеня — Дзень вызвалення горада Ваўкавыска. Святочныя мерапрыемствы пачнуцца 14 чэрвеня ў 14 гадзін ля будынка раённага аддзела міліцыі, дзе адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. Гасцей свята таксама чакаюць квэст і “Ноч у музеі”. У праграме на 15 ліпеня — адкрыццё алеі, урачыстае шэсце, спартыўныя спаборніцтвы, канцэрты, фестывалі, дыскатэка. 16 ліпеня пройдуць конкурс “Аўтамэн і аўталэдзі”, велакарнавал, “Плаванне на чым папала”, дзіцячыя гульні і спаборніцтвы.

15 ліпеня на Аўгустоўскім канале ладзіцца веламарафон “Суседзі-2017” для розных узроставых групаў. Сярод удзельнікаў — госці з Расіі, Украіны, Польшчы, Галандыі, Германіі.

15 ліпеня ў вёсцы Кароліна Гродзенскага раёна, на пляцоўцы аэраклуба каля возера Юбілейнае, у 14 гадзін стартуе VIII міжнародны аўтафестываль “Sunday-2017”. Ён збярэ дзве сотні рэдкіх аўтамабіляў з Беларусі і блізкага замежжа. Пройдзе конкурс “Міс “Sunday-2017”. Хэдлайнер мерапрыемства — група “Ляпіс-98” на чале з Сяргеем Міхалком.

15 ліпеня 400-гадовы юбілей адзначае касцёл Святога Юрыя вёскі Крамяніца Зэльвенскага раёна. Урачыстае святкаванне пачнецца ў 13 гадзін з набажэнства і хрэснага хода. Таксама гасцей чакаюць экскурсія па храме, тэатральная дзея аб гісторыі заснавання касцёла, майстар-класы рамеснікаў.

16 ліпеня ў аграгарадку Больцішкі Воранаўскага раёна пройдзе Чарнічны фэст. Можна будзе набыць чарніцы, пакаштаваць чарнічныя пірагі, паўдзельнічаць у тэматычных гульнях і спаборніцтвах.

16 ліпеня гасцей запрашае народнае гулянне “Вясёлы воз — чатыры колы”, якое ладзіцца ў аграгарадку Курылавічы Мастоўскага раёна. Пройдзе шэсце ўпрыгожаных вазоў, веласіпедаў, калясак, мотаблокаў. У праграме мерапрыемства — конкурсы, канцэрт, выстава народных умельцаў.

Падрыхтавала да друку І. ЛЕАНІДАВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации