Дзіцячая канцэртна-забаўляльная праграма “Ты – супер!” прайшла ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці. На яе запрасілі самых вясёлых, творчых, таленавітых дзяцей, якія адпачываюць у школьных летніках. Атрымалася не проста сустрэча, а сапраўднае свята, на якім забаронена сумаваць, а неабходна было выконваць пэўныя правілы: моцна пляскаць у далоні, тупаць нагамі і ўсміхацца да вушэй. Галоўнымі завадатарамі і генератарамі забаваў для хлопчыкаў і дзяўчынак былі вядучыя Іскарка і Астролаг. Дзеці з задавальненнем уключыліся ў гульні “Аўтографы-сардэчкі”, “Шарык з дзеяннем”, “Перадаём прадмет”, паўдзельнічалі ў танцавальным флэш-мобе.

Гучнымі апладысментамі сустракалі гледачы юных артыстаў, якія дарылі ім вясёлыя песні, – Міраславу Добыш, Марыю Александровіч, Эмілію Магбіці, Арыну Палуносік, Паліну Орсік, Уладзіславу Юч, групу “Не Дзеткі”.

Хвілінкай гонару назвалі вядучыя ўзнагароджанне салістаў дзіцячага гуртка “Арт-вакал”, а таксама тых, хто выступаў на розных мерапрыемствах на працягу года. Падзякавала за смеласць, адкрытасць, стараннасць і ўручыла ім дыпломы кіраўнік гуртка Марына Варган.

Не проста зорку, сапраўдную карту талентаў свята стварылі ўсе яго ўдзельнікі, прымацаваўшы сваю маленькую зорачку на адной вялікай – атрымалася яркае агульнае сузор’е.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации