У рамках правядзення рэспубліканскага прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства “Увага – дзеці!”, якое будзе доўжыцца да 5 чэрвеня, супрацоўнікі МА ДАІ Слонімскага РАУС сумесна з карэспандэнтам газеты “Перамога”, а таксама навучэнцамі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы ажыццяўлялі дзяжурства на пешаходным пераходзе паблізу гэтай навучальнай установы.


Вадзіцелям і пешаходам уручаліся памяткі з інфармацыяй, як правільна і бяспечна паводзіць сябе на дарозе. Дзяржаўтаінспектары адзначылі, што калі ўсе ўдзельнікі дарожнага руху будуць выконваць правілы і паважаць адзін аднаго, тады парушэнняў, а з-за іх і магчымых цяжкіх наступстваў, будзе значна менш.



Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga