Па такой тэме адбылося міжведамаснае пасяджэнне круглага стала ў рамках праекта “Дзятлава – здаровы горад” на базе раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Адкрыла мерапрыемства галоўны доктар установы Алена Шайбак. Яна адзначыла, што кожны год у трэцюю нядзелю мая свет успамінае аб людзях, якія памерлі ад СНІДу. За апошнія дзесяцігоддзі ў галіне процідзеяння ВІЧ-інфекцыі дасягнуты значны прагрэс. Гэтая інфекцыя цяпер не з’яўляецца смяротным прысудам, а стала хранічным станам, якім можна кіраваць.
Доктар-эпідэміёлаг Мікалай Дзядовіч заўважыў, што своечасовае выяўленне інфекцыі і пачатак лячэння – першы і важны крок да захавання паўнацэннага жыцця чалавека з ВІЧ-станоўчым статусам.

– Галоўная мэта – гэта павысіць якасць жыцця людзей, закранутых эпідэміяй ВІЧ, таму асноўная задача – даць веды пра ВІЧ/СНІД і лад жыцця, які садзейнічае захаванню здароўя, – дадала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.
Інструктар-валеолаг Наталля Юрэня канстатавала, што фарміраванне здаровага ладу жыцця, адмова ад тытуню і алкагольных напіткаў забяспечваецца шляхам правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на інфармаванне грамадзян аб фактарах рызыкі для іх здароўя, фарміраванне матывацыі да вядзення здаровага ладу жыцця і стварэнне ўмоў для гэтага.

Спецыялісты Дзятлаўскай раённай бібліятэкі расказалі, што на пастаяннай аснове ў бібліятэцы абнаўляецца тэматычная літаратура па гэтай тэме.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі мерапрыемства паставілі шэраг задач на 2026 год па прыцягненні і матывацыі насельніцтва да захавання і ўмацавання здароўя.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае