На Зецельскім фэсце гуляе народ,
На плошчы вясёлы вядзе карагод,
Танцуе, спявае і славіць сям’ю,
А хтосьці газеце дае інтэрв’ю,
Раскажа, як вернасць, любоў зберагчы,
Як нам па жыцці ўсе нягоды змагчы,
Падтрымкаю, верай, спагадаю жыць,
Ніколі не плакацца і не тужыць.
Сямейнае свята – прыходзь, паглядзі,
Па вуліцах Дзятлава ты пахадзі.
Убачыць нямала цікавага тут
Сабраўся на свята ўвесь дзятлаўскі люд.
Гасцей запрасілі – і рыцары ёсць,
Ой, дзівіцца з свята запрошаны госць:
Такога не бачыў ніколі, нідзе –
І рыцар свой бой паказальны вядзе.
Пусціліся ў скокі – даюць майстар-клас.
Як весела, слаўна сягоння ў нас!
Наш фэст – юбіляр, павіншуем яго,
Канечне, яму пажадаем усяго:
Любові, прызнання і доўгіх гадоў.
Мы будзем прыходзіць сюды зноў і зноў!

Алена Абрамчык

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации