У сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава прадаўжаецца PR-акцыя “Дзіцячы свет без жорсткасці і гвалту”.

У рамках яе, а таксама дэкады “Мір у сям’і, сям’я ў міры” сярод выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулка прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце “Мір у сям’і”.

Калі гаворка ідзе пра шчаслівае дзяцінства, кожнаму ўяўляюцца яркія фарбы, усмешкі, радасныя моманты. Менавіта такі настрой дзеці пастараліся перадаць у сваіх фантазіях на прапанаваную тэму. Разглядваючы выявы на асфальце, нескладана было вызначыць асноўныя атрыбуты шчаслівага дзяцінства па меркаванні выхаванцаў. Гэта вялікі парасон, які захінае ўсіх ад бяды і непрыемнасцяў, дом, дзе ўсе радасныя, цёплае сэрца, напоўненае любоўю да кожнага, кветачка з сямю пялёсткамі як сімвал сям’і, дзе важны кожны яе член.  

Дарослым у чарговы раз хочацца нагадаць, што калі ў сям’і пануюць мір і згода, то дзеці шчаслівыя і ўсміхаюцца.

Ларыса ШАВЕЛЬ,
выхавальніца сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации