У рамках раённай цімураваланцёрскай пяцідзёнкі “Марафон дабра” для выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі прайшоў яркі і цёплы конкурсна-гульнявы ваяж “Мы – адна сям’я”, прысвечаны Дню сям’і.

Галоўным героем мерапрыемства стаў гном Шумок, ролю якога бліскуча сыграла каардынатар раённага валанцёрскага клуба “Мы разам!” Ірына Мішчанка. Сумесна з педагогамі ўстановы Ірына Анатольеўна арганізавала для дзяцей праграму, напоўненую вясёлымі конкурсамі, захапляльнымі гульнямі, цікавымі заданнямі і загадкамі. Удзельнікі праявілі кемлівасць, дружалюбнасць і ўзаемадапамогу: актыўна падтрымлівалі адзнін аднаго і паказалі, што яны сапраўды адна вялікая сям’я. Асаблівая ўвага надавалася цёплым словам і добрым пажаданням, якія выхаванцы з радасцю адрасавалі сябрам, ствараючы атмасферу клопату і паразумення.

Завяршылася свята флэш-мобам “Сям’я”, у якім дружны ўдзел прынялі ўсе, а потым зрабілі агульнае фота на памяць аб душэўнай сустрэчы. Фотаздымак стане напамінам аб “Марафоне дабра” і тым, як важна цаніць сям’ю, сяброўства і праяўляць клопат аб блізкіх.

Мерапрыемства “Мы – адна сям’я” ў Дзятлаўскім раённым ЦКРНіР стала яскравым прыкладам таго, як цімураўскі рух і валанцёрская дзейнасць могуць прыносіць радасць, умацоўваць сацыяльныя сувязі і ствараць атмасферу дабра і ўзаемаразумення.




Уладзіслава УРБАН,
карэспандэнт медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае