Праграму ўрачыстасцяў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжылі канцэрты, якія падрыхтавалі артысты раёна і госці.

Першымі на святочную сцэну выйшлі навучэнцы і педагогі школ мастацтваў Дзятлаўшчыны.

За імі музычную эстафету перахапіў рэтра-канцэрт з сімвалічнай назвай “Франтавы дзённік і песні ваенных гадоў”, які парадаваў гледачоў шлягерамі, што былі добра вядовыя яшчэ нашым дзядам і прадзедам. Сучаснікі зноў спявалі пра пераможны май, мірнае неба, франтавых сяброў, адраджэнне роднай краіны.

Яркую танцавальна-песенную праграму для дзятлаўчан падрыхтавалі артысты музычнага тэатра “Рада” з горада Гродна.

У вячэрні час прыемны музычны падарунак чакаў моладзевую аўдыторыю: дыскатэку для ўсіх, хто яшчэ не стаміўся і быў гатовы патанцаваць пад дынамічныя трэкі, правёў дзіджэй Глеб Глебаў.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации