У межах рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” у Гродне ўшанавалі лепшых работнікаў галіны з усёй вобласці.

Па выніках работы ў 2025 годзе ўзнагародаў удастоены 108 працаўнікоў Прынёмання, у іх ліку – шэсць дзятлаўчан. Гэта работнікі МТФ “Таркачы” ААТ “Граніт-Агра” – аператар машыннага даення Святлана Кардаш і аператар па штучным асемяненні жывёлы Іван Бутэнка; жывёлавод фермы “Нагародавічы” КСУП “Жукоўшчына” Аляксандр Белуш; жывёлавод па вырошчванні цялят-малочнікаў МТФ “Ёцавічы” КСУП “Войневічы” Ганна Урбан; брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі МТФ “Парэчча” КСУП “Хвінявічы” Таццяна Лаўнік. Таксама ў час мерапрыемства была адзначана Яўгенія Урбановіч – ветэран працы, якая 42 гады жыцця прысвяціла КСУП “Хвінявічы”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і Гродзенскі аграпрамысловы саюз.

Акцыя “Наш жывёлавод” мае больш чым пяцігадовую гісторыю і стала традыцыяй. Асноўная яе мэта – павысіць прэстыж сельскагаспадарчых прафесій. Арганізатары наведваюць жывёлагадоўчыя аб’екты, каб адзначыць лепшых работнікаў, а таксама пазнаёміцца з санітарна-бытавымі ўмовамі на жывёлагадоўчых комплексах, праверыць работу па ахове працы і абмеркаваць з людзьмі надзённыя пытанні.

Наталля АВЯРЧУК

Фота прадастаўлена ўдзельнікамі мерапрыемства

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

Похожие публикации