У рамках міжнароднай акцыі “Тыдзень здароўя і правоў чалавека” Садружнасці Незалежных Дзяржаў для нас, навучэнцаў 10 і 11 класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшоў тэматычны ўрок “Гадзіна здароўя і права”. Рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 2026 год афіцыйна аб’яўлены Годам здароўя. На гэты раз акцэнт зрушыўся на тры ключавыя палажэнні, замацаваныя ў асноўным законе нашай дзяржавы: права на жыццё, адпачынак і ахову здароўя.

Госці і ўдзельнікі мерапрыемства – дырэктар установы адукацыі Марына Нячай і доктар псіхіятр-нарколаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Барыс Отчык – дапамагалі нам выбудаваць формулу здароўя, разабрацца ў прынцыпах здаровага ладу жыцця.

Грунтуючыся на тэарэтычным і практычным вопыце, з удзелам дарослых мы змаглі даказаць, што адказнасць за самаадчуванне ляжыць не на дактарах або генетыцы, а на штодзённых выбарах і дзеяннях, знаходзіцца ў руках самога чалавека.

Барыс Аляксандравіч спыніўся на ўплыве на здароўе шкодных звычак (курэння, алкаголю, наркаманіі, камп’ютарнай залежнасці, гульняманіі). Зрабіў акцэнт на неабходнасці весці здаровы лад жыцця, правільна харчавацца; на тым, наколькі важны ў жыцці чалавека псіхалагічны камфорт і станоўчыя эмоцыі, якія падлеткі могуць атрымаць ад дапамогі іншым, асабістых дасягненняў, рэалізацыі перспектыўных мэт, любові, падзякі, свядомасці запатрабаванасці.

Разважалі і над тым, якую адказнасць людзі нясуць за здароўе навакольных. Недапушчальна, каб у грамадскіх месцах, установах распівалі алкаголь, курылі, аказвалі негатыўнае псіхалагічнае ўздзеянне, паводзілі сябе няправільна, бо гэта парушае правы іншых і цягне адміністрацыйную або крымінальную адказнасць. Вядома ж, спыніліся на праблемах падлеткаў – вейпах і булінгу. Марына Міхайлаўна заклікала старшакласнікаў заўсёды мець сваё ўласнае “я” і супрацьстаяць негатыўным фактарам і прынцыпу “за кампанію”.

Мы не проста слухалі, а супастаўлялі факты з асабістым вопытам, задавалі пытанні, дыскутавалі і рабілі высновы. У завяршэнне прагучалі простыя, але важныя пажаданні: ніколі не хварэць, дзейнічаць свядома, захоўваць бадзёрасць духу і паважаць правы іншых. Аднак за гэтымі словамі стаяла больш глыбокая думка: здароўе – гэта не проста адсутнасць хвароб, а стан поўнага фізічнага, душэўнага і сацыяльнага дабрабыту. І калі права на яго ахову гарантавана дзяржавай, то абавязак берагчы гэты дар ляжыць на кожным з нас.

Зарына МАКАРЧУК,
Паліна ПАЛУНОСІК,
юныя журналісты газеты “Перамога”, навучэнцы 10 класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Следующая новость

Похожие публикации