Самыя маленькія чытачы “Перамогі” – першакласнікі гімназіі № 1 горада Дзятлава завіталі сёння ў рэдакцыю газеты. Юным гасцям цікава было даведацца, адкуль яна бярэцца, хто над ёй працуе, ці складаны гэта працэс, дзе можна гэтаму навучыцца. Захацелі пабываць у самым цэнтры выдання, убачыць ўсё на свае вочы.

Супрацоўнікі сустрэлі маленькіх сяброў з задавальненнем, правялі па кабінетах, расказалі, як вярстаецца свежы выпуск раённай газеты – ад ідэі да друку,  разам гарталі яе старонкі, гаварылі пра шлях, які яна прайшла за 80 гадоў існавання, разглядалі старыя фотаздымкі, абсталяванне, з якім працавалі карэспандэнты ў мінулым.

Кульмінацыяй экскурсіі стала сустрэча з галоўным рэдактарам Ірынай Камаровай, фотаздымкі на памяць і, канешне, салодкі пачастунак. У сваю чаргу гімназісты паабяцалі добра вучыцца, шмат пісаць і чытаць, каб стаць такімі ж адукаванымі, і нават дасылаць у газету свае цікавыя фотаздымкі і нататкі.

Таццяна САНЮК

Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

Похожие публикации