У межах сацыяльнага бібліятэчнага праекта “КнігаЗКлопатам” напярэдадні светлага свята Вялікадня бібліятэкары Новаяльнянскай гарпасялковай бібліятэкі наведалі сваіх асаблівых карыстальнікаў – людзей пажылога ўзросту і тых, хто па стане здароўя не можа самастойна завітаць у бібліятэку. Разам з любімымі кнігамі і часопісамі бібліятэкары прынеслі ў дамы гасцінцы і, самае галоўнае, шчырую ўвагу.

Словы ўдзячнасці і іскрынкі радасці ў вачах сталі лепшай узнагародай для бібліятэкараў. Праект “КнігаЗКлопатам” яшчэ раз даказаў: увага і добрае слова здольныя тварыць маленькія цуды, напаўняючы жыццё сэнсам і сувяззю пакаленняў.

Галіна МАЕЎСКАЯ,
загадчык Новаяльнянскйя бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga