На стадыёне “Колас” у горадзе Дзятлаве адбылося вясновае першынство раёна па бегу на доўгія дыстанцыі.

Пераможцы і прызёры вызначаліся ў чатырох узроставых катэгорыях.
На дыстанцыі пяцьсот метраў сярод удзельнікаў 2015 года нараджэння і маладзейшых лепшыя вынікі паказалі спартсмены Мілана Бойка і Эмір Губко. Другімі фінішавалі Яўгенія Пейдзік і Аляксей Кашко. Бронза ў Караліны Кашко і Максіма Ступчыка.

У бегу на адну тысячу метраў сярод спартсменаў 2013-2014 гадоў нараджэння пераможцамі сталі Ганна Жураўлёва і Аляксандр Белуш. Серабро заваявалі Паліна Маркялевіч і Арцём Жыгалаў, трэцімі прыйшлі Дар’я Зінкевіч і Аляксандр Харошка.

Ва ўзроставай групе 2011-2012 гадоў нараджэння на той жа дыстанцыі вызначыліся Арына Ганчар і Яўген Падгарбунскі. Другімі сталі Варвара Жураўлёва і Мацвей Плаўскі. Тройку прызёраў замкнулі Ксенія Пейдзік і Іван Саўко.

На самай доўгай дыстанцыі – дзве тысячы метраў сярод спартсменаў 2009-2010 гадоў нараджэння першынствавалі Ганна Мазоль і Арсеній Лішык. Другія месцы ў Алены Губко і Данііла Аўхіма. Трэцімі фінішавалі Анастасія Муха і Кірыл Анушкевіч.

Сярод школ першай групы перамогу атрымала сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, другое месца – у Казлоўшчынскай сярэдняй школы, трэцяе – у гімназіі № 1 горада Дзятлава.
У другой групе лепшай стала Хвінявіцкая сярэдняя школа, затым – Гезгалаўская сярэдняя школа імя М. І. Нядзеліна, замкнула тройку Дварэцкая сярэдняя школа.

Спаборніцтвы паказалі добрую падрыхтоўку юных бегуноў і сталі важным этапам у адборы на абласныя старты.
Падрыхтаваў Ягор САРАЧЫНСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga