Намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела пенсій і дапамог упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік расказала, на якія віды падтрымкі могуць разлічваць сем’і, дзе гадуецца дзіця-інвалід.

– Па-першае, гэта права на дапамогу на дзяцей старэйшых за тры гады з асобных катэгорый сем’яў. Яно прадастаўляецца маці (мачасе) або бацьку (айчыму) у поўнай сям’і, аднаму з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынаўляльніку (удачаральніку), апекуну пры выхаванні дзіцяці (дзяцей) старэйшага за тры гады, калі ў сям’і гадуецца дзіця-інвалід.

Пры гэтым абавязковай умовай з’яўляецца, каб бацька ў поўнай сям’і або адзін з бацькоў у няпоўнай працавалі ў Беларусі ці былі занятыя ў папярэднім годзе не менш за шэсць месяцаў і працавалі (былі занятыя) на момант звароту па дапамогу.

Дапамога прызначаецца з дня ўстанаўлення інваліднасці і далей – штогадова на кожны год. Пры звароце пасля шасці месяцаў з дня ўзнікнення права дапамога прызначаецца з даты падачы заявы. Яна выплачваецца на ўсіх дзяцей старэйшых за тры гады, якія гадуюцца ў такой сям’і.

Памер дапамогі на дзіця-інваліда – 70 % бюджэту пражытачнага мінімуму, на іншых – 50 %.

Па-другое, гэта права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў. Яго маюць маці (мачаха) або бацька (айчым) у поўнай сям’і, адзін з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынаўляльнік (удачаральнік), апякун дзіцяці-інваліда, які фактычна ажыццяўляе яго догляд, калі не мае іншых відаў занятасці, акрамя занятасці на наступных умовах:

  • працуе на ўмовах няпоўнага рабочага часу (не больш за 0,5 стаўкі) ці працуе на даму;
  • атрымлівае пенсію ці штомесячную выплату ад “Белдзяржстраху”;
  • з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, натарыусам, адвакатам, асобай, якая ажыццяўляе рамесную дзейнасць, дзейнасць у сферы аграэкатурызму, і адпаведная дзейнасць прыпынена ў парадку, вызначаным заканадаўствам, або не ажыццяўляе прадпрымальніцкую дзейнасць з-за знаходжання ў працэсе яе спынення;
  • знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці-інваліда ці іншых дзяцей да дасягнення імі трох гадоў або акадэмічным водпуску.

Іншыя асобы маюць права на дапамогу па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў пры ўмове, калі яны не працуюць (не служаць), не вучацца і не маюць іншых відаў занятасці.

Памеры дапамогі: на дзіця з І, ІІ ступенню страты здароўя – 100 %  бюджэту пражытачнага мінімуму, на дзіця з ІІІ, ІV ступенню страты здароўя – да трох гадоў – 100 % БПМ, пасля трох – 120 %.

Дапамога па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў прызначаецца незалежна ад прызначэння дзіцяці-інваліду іншых відаў дапамог.

У сем’яў з дзецьмі-інвалідамі ёсць ільготы:

  • аднаму з бацькоў, у сям’і якога гадуецца дзіця-інвалід, прадастаўляецца па яго жаданні дадатковы свабодны ад работы дзень у месяц з аплатай у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і (або) адзін свабодны ад работы дзень на тыдні з аплатай  у памеры сярэдняга дзённага заробку за кошт сродкаў наймальніка (на адным тыдні дапускаецца не больш за адзін свабодны ад работы дзень);
  • прадастаўляецца права на магчымае аказанне малазабяспечаным грамадзянам дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі ў выглядзе штомесячнай або аднаразовай сацыяльнай выплаты;
  • ёсць магчымасць аказання матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і ўсемагчымай гуманітарнай, псіхалагічнай, юрыдычнай дапамогі, паслугі нянькі;
  • ёсць права на датэрміновую пенсію. Згодна з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб пенсійным забеспячэнні”, маці, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за восем гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнадаступнага пенсійнага ўзросту на пяць гадоў пры стажы работы не меншым за 20 гадоў. Таты, якія гадуюць дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства) не менш за восем гадоў у перыяд да іх паўналецця, маюць права на пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнадаступнага пенсійнага ўзросту на пяць гадоў пры стажы работы не меншым за 25 гадоў, калі маці такога дзіцяці не скарысталася набытым ёй правам на пенсію па ўзросце паводле часткі 1 названага атрыкула і адмовілася ад гэтага права на карысць бацькі або не выкарыстала яго ў сувязі са смерцю. Таксама права на датэрміновую пенсію па ўзросце прадастаўляецца татам дзяцей-інвалідаў (інвалідаў з дзяцінства), калі яны самастойна гадавалі такое дзіця без удзелу маці.

Спынілася Ірына Баравік і на парадку накіравання на санаторна-курортнае лячэнне дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў.

– Парадак забеспячэння насельніцтва санаторна-курортным лячэннем вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 жніўня 2006 года № 542 “Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва”.

Пуцёўкі для дзяцей-інвалідаў за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдзяляюцца і выдаюцца па рашэнні Прадстаўніцтваў Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па месцы жыхарства грамадзян. Кантакты і графік работы спецыялістаў прадстаўніцтваў размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва www.rco.by.

Для выдзялення пуцёўкі грамадзяне падаюць пісьмовую заяву з медыцынскай даведкай аб неабходнасці санаторна-курортнага лячэння і копію пасведчання дзіцяці-інваліда. Пры наяўнасці заключэння аб неабходнасці суправаджэння выдзяляюцца пуцёўкі і дзіцяці, і суправаджальніку. Яны даюцца бясплатна.

Таксама для дзяцей-інвалідаў можа быць выдзелена пуцёўка па месцы працы аднаго з бацькоў за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Для яе атрымання неабходна звярнуцца ў камісію па аздараўленні па месцы работы. Пуцёўкі ў дзіцячыя санаторыі выдаюцца бясплатна.

Асобам, якія маюць права на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання або рэспубліканскага бюджэту, можа быць выдзелена на працягу каляндарнага года не больш за адну пуцёўку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации