Імі сталі днямі навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы.

Школьнікі разам са сваімі настаўнікамі завіталі ў рэдакцыю газеты. Іх цікавіла, як працуе карэспандэнт, колькі важыць фотаапарат, ці складана ствараць публікацыі, як называецца праграма для вёрсткі, а таксама колькі каштуе віншаванне на газетнай паласе для сваіх родных. Вядома ж, цікавасць дзяцей была задаволена. Яны ўбачылі на свае вочы, як супрацоўнікі рэдакцыі працуюць над выпускам новага нумара, даведаліся гісторыю газеты, а таксама дасягненні калектыву раёнкі за гады яе існавання. Уразіла іх і галоўная ўзнагарода за перамогу ў нацыянальным конкурсе СМІ “Залатая Літара”, якую калектыў атрымаў у 2021 годзе.

А фотаздымкі на памяць рабілі ўжо самі навучэнцы, і гэта ў іх добра атрымалася!


Таццяна САНЮК
Фота Наталлі Авярчук
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае