У гэты святы дзень, калі ўся прырода абуджаецца да новага жыцця, мы асабліва востра адчуваем вялікую сілу любові і міласэрнасці Божай. Уваскрасенне Пана –  гэта сімвал перамогі святла над цемрай, дабра над злом, жыцця над смерцю. Яно нагадвае нам, што нават у самыя цяжкія хвіліны нельга губляць надзею, бо Бог заўсёды побач з намі. Мы жадаем кожнаму дому міру, радасці і ласкі Божай. Няхай у вашых сем’ях пануюць любоў, паразуменне і павага, няхай у сэрцах вашых жыве вера, а ў справах – міласэрнасць і спагада да бліжніх. Няхай Пасхальны звон званоў напаўняе сэрца радасцю, умацоўвае дух і натхняе на добрыя справы. Няхай благаслаўленне Божае знаходзіцца з кожным з вас – і ў будзённых працах, і ў святочныя імгненні.

Заклікаем вас у гэтыя светлыя дні дараваць крыўды і прымірыцца з блізкімі, падзяліць радасць свята з роднымі, сябрамі і суседзямі.

Няхай умацуе Уваскрослы Хрыстус вашыя сэрцы, даруе мір вашым дамах і накіруе вашыя шляхі да дабра і святла.

З дарам малітвы, ад імя каталіцкіх святароў Дзятлаўшчыны ‒ пробашч касцёла Сэрца Пана Езуса ў г. п. Наваельня кс. мгр Алег Жураўскі Дэкан Дзятлаўскі і Навагрудскі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации