Гэтым пытаннем у апошнія дні задаецца нямала дзятлаўчан. Версій было шмат – ад сур’ёзных да камічных, аднак нямногія наблізіліся да ісціны.



На аб’екце ўжо некалькі дзён працуе брыгада будаўнікоў Дзятлаўскага РУП ЖКГ. Аб тым, што яны будуюць і для каго расказаў майстар арганізацыі, кіраўнік работ Сяргей Сіняк:

– Новы аб’ект, які ў хуткім часе з’явіцца на плошчы 17 Верасня, – гэта драўляныя арэлі на ланцугах, якія найперш будуць прызначаны для моладзі Дзятлаўшчыны. Ідэю мы “падгледзелі ў суседнім раёне, аднак рэалізуем яе па-свойму. Калі ездзілі туды знімаць замеры для работы, бачылі, што арэлі карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў мясцовых жыхароў. Спадзяёмся, так будзе і ў Дзятлаве.



Дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк паведаміў, што новы арт-аб’ект камунальнікі ўсталёўваюць сваімі сіламі, пры фінансавай падтрымцы раённага бюджэту і дапамозе Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” ў распілоўцы драўніны. Усе падрыхтоўчыя работы, у тым ліку па метале, былі праведзены на базе прадпрыемства, цяпер ідзе мантаж канструкцыі.

Вясновае надвор’е спрыяе ўтульным прагулкам па цэнтры горада, у час якіх можна будзе гушкацца на арэлях, зноў і зноў захапляцца яго прыгажосцю.

Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае