У гасцях у абаронцаў парадку

Выхаванцы лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 3 г. Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча наведалі раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама. Яго супрацоўнікі правялі гутарку аб правілах бяспекі і прафілактыцы правапарушэнняў сярод падлеткаў. Дзецям расказалі, што рабіць, калі яны страцілі асабістыя рэчы або знайшлі чужое, як правільна паводзіць сябе на вуліцы і ў грамадскіх месцах.

Выхаванцы лагера паглядзелі цір і спартзалу, дзе праходзяць трэніровачныя заняткі праваахоўнікаў, прымерылі каскі, бронекамізэлькі, убачылі ізалятар часовага ўтрымання, ангар са службовымі аўтамабілямі, нават пасядзелі ў машынах, пазнаёміліся з ручной баявой зброяй і службовымі сродкамі абароны.

Як жыве “Усмешка”

У гасцях у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях пабывалі выхаванцы дзённага лагера “Усмешка” сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы. Дзеці даведаліся, што пажарныя і супрацоўнікі не толькі тушаць пажары, але і аказваюцца першымі на месцах землетрасенняў, паводак, тэхнагенных катастроф і іншых бедстваў. Яны актыўна ўдзельнічаюць у выратавальных работах, эвакуацыі пацярпелых, аказанні першай медыцынскай дапамогі і аднаўленні разбураных аб’ектаў. Акрамя ўсяго іншага, супрацоўнікі праводзяць заняткі ў школах, навучальных установах, сярод дарослых, тлумачачы ім правілы бяспекі і алгарытмы дзеянняў у надзвычайных сітуацыях.

Газ – сябар ці вораг? На гэтае пытанне наведвальнікі лагера “Усмешка”атрымалі адказ ад супрацоўнікаў Дзятлаўскага РГЗ ВУ “Слонімгаз”. Ім расказалі аб правілах карыстання газавымі прыборамі і неабходнасці захавання мер бяспекі пры карыстанні газам у побыце, уручылі памяткі з правіламі карыстання газавымі прыборамі, магніцікі і алоўкі з лагатыпам арганізацыі.

Ладзіўся для іх і кіналекторый “Сакрэты пешаходнага майстэрства” аддзела кінавідэаабслугоўвання насельніцтва кінатэатра “Спадарожнік”, дзе перад школьнікамі выступілі інспектары ДАІ, дзеці паглядзелі казку “Правільныя правілы. Зебра на дарозе”.

Тут цікава, весела і пазнавальна

Праграма знаходжання ў дзённым выхаваўча-аздараўленчым лагеры “Эрудыт” гімназіі № 1 горада Дзятлава насычана яркімі падзеямі і карыснымі справамі. Падчас экскурсіі па горадзе “Іх імёнамі названы…” выхаванцы не толькі даведаліся шмат новага пра родныя мясціны, але і зрабілі агульныя фотаздымкі на памяць. Ствараючы калаж “Мы супраць гвалту”, юныя эрудыты выказалі сваю пазіцыю за мір і дабро. Пашырыць кругагляд і праверыць веды дапамог пазнавальны квіз “PROБеларусь”. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні, даведваючыся ўсё новыя факты аб сваёй краіне.

Праз інтэлектуальную гульню “Жаночы код” выхаванцы пазнаёміліся з выдатнымі жанчынамі Беларусі, іх дасягненнямі і ўкладам у гісторыю.

Сапраўдным адкрыццём для многіх стала прыгода з кнігай “Кніга – таямніца, кніга – скарб, кніга – лепшы сябар дзяцей”. Юныя чытачы ўпэўніліся, што нават у сучасным свеце чытанне можа быць захапляльным і неверагодна карысным.

Яркім пунктам у шэрагу мерапрыемстваў стаў пазнавальны турнір “Падарожжа па Беларусі”, дзе каманды праявілі кемлівасць, эрудыцыю і сапраўдны камандны дух.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации