Нядаўна ў Дзятлаўскім лясгасе пачаўся пажаранебяспечны сезон, і ўжо праз два дні адбыўся першы пажар у лесе.

Агонь ад травы, якая гарэла ў вёсцы Чырвоны Бор, перайшоў у лясны масіў. Дзякуючы своечасовай інфармацыі, што паступіла ад мясцовага жыхара ў РАНС і лясгас, узгаранне ўдалося аператыўна ліквідаваць.

Асноўным сродкам выяўлення лясных пажараў з’яўляецца сістэма “Лесной Страж”. На шасці вышках мабільнай сувязі ў Дзятлаўскім раёне ўстаноўлены камеры відэаназірання, якімі спецыялісты лясгаса кіруюць з дапамогай спецыяльнага праграмнага забеспячэння. Дадаткова ў іх ёсць права карыстання яшчэ пяццю камерамі суседніх лясгасаў. На раўніннай тэрыторыі сістэма працуе эфектыўна. Аднак праграма выяўляе не толькі пажары, а з’явы, падобныя на іх: яна спрацоўвае на дым, пыл, даламіт, дрэвы, якія цвітуць. Дзяжурны ў лясгасе апрацоўвае ўсе спрацоўкі. Для таго каб вызначыць, дзе гарыць, ён павінен выявіць дым з дзвюх камер, і месца скрыжавання двух прамянёў на карце лясгаса пакажа, дзе пажар. Аднак ёсць шэраг фактараў, якія перашкаджаюць гэтаму: дым знойдзены толькі адной камерай, смуга (дрэнная бачнасць), праблемы з інтэрнэтам, адключэнне электраэнергіі, дым сцелецца па зямлі і не паднімаецца ўверх, гарыць на мяжы населенага пункта. І тут у выяўленні лясных пажараў вельмі важная дапамога насельніцтва. Калі вы бачыце агонь у лесе або побач з ім, паведаміце ў дзяжурную службу Дзятлаўскага лясгаса па тэлефоне 6-10-70, або ў бліжэйшае лясніцтва, або ў МНС па тэлефоне 101. Калі вы вырашылі спальваць смецце або раслінныя рэшткі ў агародзе паблізу лесу, паведаміце аб гэтым загадзя па тэлефоне 6-10-70, каб лясная ахова не выязджала на праверку дыму.

Адміністрацыя Дзятлаўскага лясгаса

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации