У сувязі з пачаткам перыяду руху драўнянага соку раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае аб неабходнасці выканання патрабаванняў па нарыхтоўцы і зборы соку, устаноўленых заканадаўствам.

Грамадзянам забаронена нарыхтоўка драўнянага соку на тэрыторыі населеных пунктаў, у прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, у палосах адводу жалезных і аўтадарог, іншых транспартных камунікацый, дэндралагічных паркаў, батанічных садоў, перададзеных пад ахову месцаў пражывання чырванакніжных жывёл і росту чырванакніжных раслін, зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў і акруг санітарнай аховы курортаў, на тэрыторыі саміх курортаў і арганізацый аховы здароўя, у месцах масавага адпачынку насельніцтва.

Для задавальнення ўласных патрэбаў дзятлаўчане могуць нарыхтоўваць драўняныя сокі бясплатна на ўчастках лесу, якія вызначаюцца для гэтых мэтаў лясгасам. Пры ажыццяўленні нарыхтоўкі бярозавага соку неабходна прытрымлівацца тэхналогіі: нарыхтоўка драўняных сокаў ажыццяўляецца пасля пачатку руху соку, вызначанага ўколам шыла ў ствол дрэва, з непашкоджаных дрэваў дыяметрам ствала 20 сантыметраў і больш на вышыні 1,3 метра ад узроўню зямлі; адтуліны для нарыхтоўкі драўняных сокаў свідруюцца буравам. Максімальная колькасць падсочных адтулін вызначаецца ў залежнасці ад дыяметра дрэва на вышыні 35-50 сантыметраў ад узроўню зямлі (пры дыяметры 20-26 сантыметраў – адна адтуліна, 27-34 – дзве, 35-40 – тры, звыш 40 – чатыры). Для сцёку драўняных сокаў у соказборнікі ў адтуліну ўстаўляецца жолаб, выраблены з нержавеючага металу, дыяметрам не больш за 1 сантыметр і глыбінёй не больш за 3 сантыметры без уліку таўшчыні кары. Пасля заканчэння нарыхтоўкі соку для забеспячэння абароны драўніны і папярэджання захворванняў дрэваў жолабы здымаюцца, а падсочныя адтуліны закрываюцца драўлянай заглушкай і замазваюцца садовым варам, сумессю гліны з вапнай або жывіцай.

За нарыхтоўку драўнянага соку без дазвольнага дакумента або на тэрыторыі, дзе яго збор забаронены, заканадаўствам прадугледжана папярэджанне або штраф у памеры да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100, а на юрыдычную асобу – да 500. Акрамя гэтага, памер кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, для 1 кг драўнянага соку складае 4,5 рубля (0,1 базавай велічыні).

Дзятлаўская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации