У 7 “Б”  класе гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў адзіны ўрок памяці, прысвечаны 83-й гадавіне трагедыі ў Хатыні.

22 сакавіка 1943 года гэта вёска была сцёртая з твару зямлі. Прайшло 83 гады, а боль і смутак аб загінулых не становіцца слабейшы. Школьнікі  ўшанавалі памяць ахвяр трагедыі хвілінай маўчання, даведаліся, што такая доля спасцігла больш за 180 вёсак, якія былі спалены разам з людзьмі. Фашысты не шкадавалі нікога, нават дзяцей. Хатынь стала зборным вобразам памяці аб генацыдзе беларускага народа.

Навучэнцы зрабілі выснову, як важна памятаць пра страшныя наступствы вайны, здабываць урокі мінулага, каб не дапускаць памылак у сучаснасці і шанаваць жыццё ў мірнай дзяржаве.

Аксана ВАНЧУК,
класны кіраўнік 7 “Б”  класа

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации