У раённым этапе конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” ў рамках культурна-адукацыйнага патрыятычнага праекта “Цягнік Памяці” сёлета прымалі ўдзел восем навучэнцаў дзясятых класаў установаў адукацыі нашага раёна.

Умовы іспытаў былі ранейшымі: спаборнічалі актывісты, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у вучэбнай, грамадскай, спартыўнай, валанцёрскай дзейнасці, лідары вучнёўскага самакіравання, члены моладзевых парламентаў, лідары грамадскіх арганізацый, вучні ваенна-патрыятычных, кадэцкіх класаў, выхаванцы патрыятычных клубаў. Ім давялося падрыхтаваць партфоліа і візітоўку, напісаць тэматычнае эсэ “Шлях да Перамогі”. Раённае журы ўзначальвала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама Алена Гарановіч. Ацэньваліся эрудыраванасць, кампетэнтнасць, творчы падыход, дасягненні і добрыя справы кожнага з канкурсантаў.

Пасля падвядзення вынікаў былі вызначаны пераможцы і прызёры раённага этапу. Лідарамі конкурсу і ўладальніцамі дыпломаў першай ступені сталі навучэнка гімназіі № 1 горада Дзятлава і Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Дар’я Бурдун і навучэнка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Сафія Каско.

Дыпломамі за другое месца адзначаны Арсеній Лішык з Казлоўшчынскай і Анастасія Бортнік з Новаяльнянскай сярэдніх школ.

Замкнулі тройку лідараў уладальнікі дыпломаў за трэцяе месца Дар’я Хаванская з Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна і Аляксандра Нашуцінская з Дварэцкай сярэдняй школы.

Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі Павел Бушчык з сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы і Ксенія Цівунчык з Хвінявіцкай сярэдняй школы.

На абласным этапе конкурсу “Я патрыёт сваёй краіны” Дзятлаўшчыну прадставіць гімназістка Дар’я Бурдун.

Ірына СТЫРНІК 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации