Пасяджэнне прайшло ў Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пад кіраўніцтвам загадчыка сектара спорту райвыканкама Дзмітрыя Ёды з удзелам выкладчыцкага і трэнерскага саставу раёна.


– На Дзятлаўшчыне ажыццяўляецца работа па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне фізічнай культуры і спорту, прымаюцца меры па ўдасканаленні інфраструктуры, развіцці спартыўнага рэзерву, стварэнні ўмоваў для далучэння насельніцтва да актыўнага адпачынку, – зазначыў Дзмітрый Ёда. – Летась са сродкаў бюджэту выдзелена 54 472 рублі на расходы па арганізацыі мерапрыемстваў у рамках адзінага каляндарнага плана спартыўных мерапрыемстваў: Дзятлаўскай ДЮСШ скіравана 24 472 рублі, Дзятлаўскаму раённаму фізкультурна-спартыўнаму клубу – 30 000 рублёў. Дадаткова на ўдзел у чэмпіянаце вобласці па футболе са сродкаў суботніка паступіла 7000 рублёў. У рамках Прэзідэнцкага спартыўнага клуба “Спорт для ўсіх” абсталяваны шматфункцыянальныя пляцоўкі на базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, Дварэцкай і Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук. У бліжэйшай перспектыве будзе завершана будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу, што таксама паспрыяе актыўнаму адпачынку насельніцтва.

Спыніўся Дзмітрый Казіміравіч і на рэалізацыі ў раёне мерапрыемстваў Дзяржпраграмы развіцця фізічнай культуры і спорту ў Беларусі на 2021-2025 гады, згодна з якой леташняе асваенне грашовых сродкаў склала 99,1 % плана. Пазабюджэтных даходаў за гэты ж перыяд у галіне атрымана 25 578 рублёў, або 105,24 % да папярэдняга перыяду. Сістэматычна фізкультурай і спортам на Дзятлаўшчыне займаліся 21,5 % насельніцтва. Цяпер паказчык уключаны ў Праграму ў якасці мэтавага і да 2030 года павінен скласці 35 %. Яго павелічэнню паспрыяе раённая спартакіяда сярод работнікаў арганізацый і стварэнне на іх базе клубаў фізічнай культуры і спорту. З гэтай жа мэтай летась у рамках раённага, абласнога і рэгіянальнага каляндарных планаў было праведзена 173 мерапрыемствы, у якіх паўдзельнічалі 5478 чалавек, што больш, чым годам раней.

Спыніўся загадчык сектара і на іншых лічбах і фактах. Так, у абласных спаборніцтвах па хакеі “Залатая шайба” ў камандным заліку дзятлаўчане заваявалі першае месца сярод юнакоў старэйшай і трэцяе сярод юнакоў малодшай ўзроставых груп, яшчэ нашы землякі-абласныя лідары атрымалі “сярэбраную” перамогу рэспубліканскага этапу. Лепшай на чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па валейболе стала дзятлаўская жаночая каманда. У камандным заліку заваявана першае месца ў спартакіядзе Гродзеншчыны па міні-футболе сярод юнакоў 2012-2013 гадоў нараджэння і спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы ў рамках абласной спартакіяды школьнікаў-2025 сярод юнакоў і дзяўчат 2011-2012 гадоў і малодшых; другое месца ў зімовым першынстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2011 года і малодшых і першынстве па цяжкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 13-15 і 16-17 гадоў; трэцяе месца ў вясеннім першынстве Гродзеншчыны па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2011 года і малодшых, адкрытым першынстве вобласці ў праграме Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі сярод юнакоў і дзяўчат 2008 года і малодшых і адкрытым турніры Гродзеншчыны па футболе сярод хлопчыкаў і дзяўчынак 2014 года і малодшых памяці В. Равякі, а наша маладая зямлячка Вікторыя Яраш дасягнула лепшых вынікаў на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў у саставе зборнай Гродзенскай вобласці Рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў сярод юнакоў і дзяўчат 2011-2012 гадоў і малодшых. У асабістым заліку прызёрамі сталі 25 спартсменаў-навучэнцаў раёна, у рэспубліканскім – 13.
Дзяржаўны фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Гатовы да працы і абароны” летась здалі 46 дзятлаўчан: паказчык выкананы на 100 %.
У час падвядзення вынікаў Дзмітрый Ёда закрануў і такія тэмы, як падрыхтоўка спартсменаў для нацыянальных зборных, работа спартыўных класаў і спартыўна-аздараўленчых летнікаў, прызначэнне стыпендый і прэмій за дасягненні ў спорце, выніковасць удзелу ў спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Удзел у абмеркаванні вынікаў і задач прынялі таксама кіраўнікі Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлана Лагута і Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка.


Сярод задач на 2026 год былі названы далейшае ўдасканаленне работы па павышэнні эфектыўнасці фізкультуры і спорту, якасці трэніровачных заняткаў па ўсіх кірунках, майстэрства спартсменаў-навучэнцаў для іх наступнай перадачы ў вышэйшае звяно падрыхтоўкі, паляпшэнне ўмоваў для заняткаў фізкультурай і спортам, дабраўпарадкаванне спортаб’ектаў, набыццё інвентара, падтрымка традыцыйных спартыўных мерапрыемстваў раёна, перавод забегу “Міля Жалабоўскага” на больш высокі ўзровень.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае