Тэма

У Telegram можна пацярпець ад махляроў.

Праблема

Зламыснікі для падману выкарыстоўваюць розныя схемы.

Слова спецыяліста

Анастасія Сідаровіч, следчы раённага аддзела Следчага камітэта:

– Каб атрымаць доступ да чужых акаўнтаў, інтэрнэт-злачынцы ідуць на самыя розныя хітрыкі. Напрыклад, адна з папулярных схем – падарунак падпіскі на Telegram Premium. Махляры пішуць сваёй ахвяры з узламаных акаўнтаў яе сяброў і прапаноўваюць аўтарызавацца на фішынгавым сайце, каб нібыта “скончыць афармленне падпіскі”. На справе ніякай падпіскі не адбываецца, а схема прыдуманая для крадзяжу акаўнтаў.

Яшчэ адзін новы спосаб падману ўключае выкарыстанне Telegraph – афіцыйнага сэрвісу Telegram для публікацыі доўгіх тэкстаў. Друкаваць кантэнт там, безумоўна, можа кожны жадаючы, і пры гэтым не патрэбна ніякай афіцыйнай рэгістрацыі. Гэтым якраз і карыстаюцца зламыснікі: адтуль лёгка перанакіроўваць карыстальнікаў на фішынгавыя старонкі. Вынік падобных дзеянняў, як правіла, яшчэ адзін “угнаны” акаўнт.

Варта ведаць

Зламыснікі актыўна выкарыстоўваюць штучны інтэлект для стварэння пераканаўчых дыпфэйкаў, крадуць біяметрычныя даныя, хаваюць фішынгавыя атакі з дапамогай часовых спасылак Blob URL і нават падстаўляюць паддамен Google Translate.

Як быць

Следчы камітэт інфармуе жыхароў раёна аб неабходнасці падтрымліваць меры кібербяспекі ў інтэрнэт-прасторы. Неабходна поўнасцю выключыць перадачу трэцім асобам асабістай інфармацыі і не пераходзіць па сумніўных спасылках. Не менш важна пра ўсе спробы крадзяжу акаўнтаў неадкладна паведамляць у праваахоўныя органы. Так вы абароніце не толькі сябе, але і іншых карыстальнікаў сацыяльных сетак ад злачынных замахаў.  

Ірына СТЫРНІК    

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации