Гімназія № 1 горада Дзятлава працягвае актыўна ўдзельнічаць у сацыяльных праектах і добрых справах. Удзельнікі валанцёрскага клуба “Крок насустрач” арганізавалі акцыю пад назвай “Дзіцячы свет без жорсткасці і насілля” на вуліцах райцэнтра.

Мэтай мерапрыемства было прыцягнуць увагу жыхароў горада да важнай праблемы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей. Валанцёры раздавалі памяткі і тэлефоны даверу, актыўна размаўлялі з прахожымі, расказваючы аб магчымасцях атрымаць кансультацыю і дапамогу па пытаннях жорсткага абыходжання, псіхалагічнага ціску і іншых складаных сітуацый.

Таццяна ЯСЮЛЕВІЧ,
класны кіраўнік 9 класа гімназіі №1 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации