Трэцякласнікі спасцігаюць мудрасць акцябрат

У рамках навучальнай праграмы “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” ў 3 “А” класе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшла класная гадзіна “Асноўная праца акцябрат – вучоба”. Школьнікі  не толькі паўтарылі правілы, але і праз камандную гульню “Дапамажы сябру” і працу з прыказкамі замацавалі традыцыі акцябрат, на практыцы адчуўшы каштоўнасць узаемадапамогі і цягі да ведаў. Знаёмства з праектам “Пароль акцябронак: жадаем усё ведаць” дапамагло зразумець, што вучоба – гэта не абавязак, а займальны шлях развіцця, заклала трывалы падмурак для фарміравання адказных адносін да школьных спраў і аптымістычнага погляду на будучыню.

Выдатны адпачынак

Вучні 1 “А” і 2 класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы сумесна з бацькамі наведалі каток. Нехта ўпэўнена рассякаў па лёдзе, а хтосьці толькі вучыўся трымацца на каньках, але весела было ўсім.

Сонейка, добрае надвор’е і мора пазітыву, а яшчэ выдатны адпачынак і асалода ад сапраўдных зімовых забаваў. Пасля разам падсілкаваліся смачным перакусам у кафэ.

Патрыятызм – з дзіцячага сада

Дзень абаронцаў Айчыны ў дзіцячым садзе № 2 горада Дзятлава атрымаўся па-сапраўднаму асаблівы: таты сталі героямі свята, а дзеці – іх галоўнымі памочнікамі. Разам яны ўдзельнічалі ў эстафетах, адгадвалі загадкі, чыталі вершы і спаборнічалі ў спрыце. Для выхаванцаў старэйшай групы № 12 быў арганізаваны пазнавальна-гульнявы вольны час “Міру роднаму краю дружна мы жадаем”. Дзеці гулялі, выконвалі тактычныя заданні, гаварылі крычалкі-слоганы пра здароўе, мір, родную Беларусь.

Што такое сеткавы этыкет?

У рамках адукацыйнага праекта “Я. Мая сям’я. Мая Радзіма” ў 7 “Б” класе гімназіі прайшоў тэматычны занятак “Этыкет у Інтэрнэце”.  Што такое сеткавы этыкет, для чаго ён патрэбны, што такое асабістыя даныя, як можна забяспечыць іх канфідэнцыяльнасць у інтэрнэце, чаму гэта важна – на гэтыя і іншыя  пытанні дзеці змаглі атрымаць адказы. Вынікам занятку стала распрацоўка памяткі “Правілы стасункаў у чаце класа”.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации