Правядзенне дзён адчыненых дзвярэй – добрая традыцыя навагрудскіх вайскоўцаў. Такія сустрэчы вайсковая часць 75158 праводзіць для моладзі, каб яны змаглі лепш зразумець армейскі ўклад, даць ім веды аб ваенных прафесіях і тэхніцы, выхаваць пачуццё вернасці Радзіме і сфарміраваць станоўчы імідж Узброеных Сіл.

Тут прапануюць знаёмства з вайсковымі буднямі на пляцы, раскажуць пра гісторыю станаўлення і сучасныя магчымасці беларускай арміі, абавязкова пакажуць і ўмовы побыту вайскоўцаў.

Для тых, хто яшчэ не вызначыўся ў сваім прафесійным выбары ці, наадварот, ужо марыць аб пагонах, паведамяць аб перавагах службы па кантракце, сацыяльных гарантыях, ільготах і магчымасцях атрымання профільнай адукацыі.

Юнакі і дзяўчаты змогуць не толькі ўбачыць сучасную тэхніку і сродкі сувязі, але і выпрабаваць сябе: патрымаць у руках сапраўдны аўтамат, адпрацаваць яго зборку і разборку, прымерыць экіпіроўку, прыняць удзел у спартыўнай эстафеце-спаборніцтве.

Старшакласнікі і навучэнцы каледжаў Навагрудскага раёна ўжо наведалі вайсковую часць 75158, ёсць такая магчымасць і ў юных дзятлаўчан. Асабістае знаёмства – гэта лепшы спосаб даведацца праўду пра жыццё ваенных. І нават калі не ўсе ўдзельнікі адчыненых дзвярэй звяжуць будучую прафесію з арміяй, павага да вайсковай працы і любоў да сваёй краіны застануцца ў іх сэрцах назаўжды, упэўнены афіцэры часці.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации