Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч. На ІІ Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы Eurasian Book Fair 2017, якая прайшла 15-18 чэрвеня ў Астане, адбыўся конкурс у шасці намінацыях, і галоўная ўзнагарода гэтага конкурсу прысуджана кнізе-альбому “Сусветная спадчына Францыска Скарыны”. Кнігам беларускіх выдавецтваў былі прысуджаны дыпломы рознай ступені і ў іншых конкурсных намінацыях, расказаў Уладзімір Андрыевіч. У намінацыі “Навука і інавацыі” дыплом І ступені прысуджаны кнізе “Бренды Беларуси. Машины”, выпушчанай у Год навукі выдавецтвам “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. У намінацыях “Лепшае краязнаўчае выданне” і “Лепшая вучэбная кніга” дыпломаў другой ступені ўдастоены кнігі выдавецтва “Пачатковая школа” – “Я – гражданин Республики Беларусь” і “Музыка. Учебное пособие для 3-го класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения”. Кнізе гэтага выдавецтва “Белорусские народные сказки” прысуджаны дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “Кніга для дзяцей і юнацтва”. Энцыклапедычнае выданне “Большая энциклопедия маленького профессора” (выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”) таксама ўзнагароджана дыпломам выстаўкі. Спецыяльнага дыплома журы ўдастоена кніга-альбом “Минск. Проспект Независимости” (ТДА “Бяловагруп”). Як адзначыла кіраўнік праекта Eurasian Book Fair Раўшан Турлынава, беларусы чарговы раз здзівілі прадстаўленымі на конкурс кнігамі. Бо і на папярэдняй І Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы кніга-альбом “Беларусь. Краіна і людзі” выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя” была ўдастоена Гран-пры конкурсу. На ІІ Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы Eurasian Book Fair 2017 у Астане было прадстаўлена больш за 10 тыс. кніг з 25 краін свету: Беларусі, Расіі, Кітая, ЗША, Германіі, Польшчы, Турцыі, Ірана, Індыі, Манголіі і іншых дзяржаў. Беларусь прадставіла больш за 300 выданняў, паказаўшы ўвесь спектр літаратуры, якая выдаецца ў краіне, у тым ліку краіназнаўчую, дзіцячую, вучэбную. За дні работы выстаўку наведалі амаль 20 тыс. чалавек.
БелТА
About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации