На Дзятлаўшчыне прайшоў XXIII пленум раённага савета ГА “БРПА”, прысвечаны развіццю платформы для падтрымкі дзіцячых і моладзевых ініцыятыў.

У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі дзесяці піянерскіх дружын раёна і госці, сярод якіх былі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дэлегат Усебеларускага народнага сходу, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “БСЖ” Таццяна Нікіпорчык.

Адкрыла пленум старшыня раённага савета ГА “БРПА”  Ірына Мішчанка. У час пасяджэння дэлегаты зацвердзілі парадак дня, у які ўвайшлі ключавыя пытанні дзейнасці піянерскіх дружын за 2025 год. З творчымі прэзентацыямі выступілі прадстаўнікі Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна, Казлоўшчынскай сярэдняй і Круцілавіцкай базавай школ. Яны падзяліліся вопытам і дасягненнямі сваіх калектываў і былі ўзнагароджаны дыпломамі першай ступені.

Яркім момантам форуму стала ўрачыстае прыняцце ў рады піянерскай арганізацыі навучэнцаў трэцяга класа гімназіі № 1 горада Дзятлава.

Прыемныя ўражанні пакінула і цырымонія ўзнагароджання: падзячнымі лістамі і памятнымі сувенірамі раённага савета ГА “БРПА” адзначаны педагогі-арганізатары і намеснікі дырэктараў па выхаваўчай рабоце, якія дабіліся поспехаў у раённых і абласных моладзевых конкурсах.

Пленум пацвердзіў важнасць стварэння спрыяльнага асяроддзя для рэалізацыі ініцыятыў дзяцей і моладзі, а таксама абазначыў ролю ГА “БРПА” як платформы для асобаснага і творчага росту навучэнцаў.

Ангеліна ВАНЧУК,
карэспандэнт моладзевага медыяцэнтра “КУБ” Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации