14 лютага ў горадзе Свіслачы праходзіў абласны фестываль-конкурс калектываў інструментальнага жанру “Мелодыі Гродзеншчыны”.

На сцэне выступілі 37 лепшых калектываў нашай вобласці. Таленавітыя музыканты, дзясяткі ансамбляў і аркестраў дэманстравалі свае таленты. Узровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў быў надзвычай высокі.

Па выніках выступленняў народны інструментальны ансамбль настаўнікаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў “Дзятлаўскі калейдаскоп” прызнаны лепшым у намінацыі “Дарослы ансамбль”. Калектыў узнагароджаны дыпломам І ступені. Як сказаў старшыня журы конкурсу, “Дзятлаўскі калейдаскоп” пакарыў усіх сваёй віртуознай, эмацыйнай ігрой.

Гэты ансамбль дзейнічае ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў з 2000 года. У яго рэпертуар уваходзяць папулярныя творы айчынных і замежных кампазітараў – гэта музыка з вядомых кінафільмаў, мелодыі беларускіх народных песень, песень народаў былых саюзных рэспублік. Характэрна, што ў 2025 годзе састаў ансамбля абнавіўся, з шасці ўдзельнікаў чатыры ўліліся ў калектыў зусім нядаўна. Сёння ў ім працуе музыкант першага саставу, апора ансамбля Андрэй Цыгель (бас-гітара), Алена Кашко (скрыпка), а таксама маладыя настаўнікі школы Ангеліна Лабарэвіч (баян), Дыяна Болбат (ударныя), Інэса Максімава (домра), Ганна Нехвядовіч (цымбалы).

Уражанні аб конкурсе ў калектыва выключна станоўчыя. Для маладых спецыялістаў гэта быў першы вопыт удзелу ў такім мерапрыемстве. Дыяна Болбат і Ангеліна Лабарэвіч адзначылі добразычлівую, рабочую атмасферу за кулісамі, прадуманую арганізацыю конкурсу, работу прафесійнага журы з разборам выступленняў, канкрэтнымі парадамі ўдзельнікам калектываў.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота дзіцячай школы мастацтваў

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles

Похожие публикации