Пад такой назвай у Дварэцкай сярэдняй школе для вучняў пачатковых класаў адбылася інтэлектуальна-пазнавальная гульня.
Дзеці адказвалі на пытанні па гісторыі, геаграфіі і храналогіі Афганскай вайны, успомнілі яе ключавыя даты, імёны беларускіх герояў Савецкага Саюза – Аляксандра Кавалёнка, Міхаіла Пушчына, Валерыя Сяркова. Школьнікі даведаліся, што праз горан вайны прайшлі каля 30 тысяч беларусаў.
Асаблівы водгук выклікалі пытанні аб чалавечай цане Афганскай вайны. Гаварылі пра “Чорны цюльпан” – самалёт, які дастаўляў целы загінулых на Радзіму, пра “афганскі сіндром” – цяжкі псіхалагічны стан былых воінаў-афганцаў, пра трагедыю сем’яў, якія страцілі блізкіх.
У рубрыцы “На пульсе часу” школьнікі пазнаёміліся з тым, як сёння ў Беларусі захоўваецца памяць пра людзей, якія выконвалі службовы абавязак за межамі Айчыны.
Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання. Галоўны вынік яго – памяць жыве, пакуль мы пра яе гаворым.
Прэс-цэнтр Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga