13 чэрвеня творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці разам з кіраўніцтвам летніка Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы правёў забаўляльна-гульнёвую праграму “Цуды паляны казак”.

У госці да дзяцей аздараўленчага летніка завіталі Пэпі, Пятрушка, клоўн Цяпа. Яны прапанавалі дзятве вясёлыя конкурсы, цікавыя гульні. Героі казак запрасілі прыняць удзел у вясёлым флэш-мобе. Дзеці ахвотна танцавалі, а затым падарожнічалі па станцыях “Спартыўная”, “Гульнёвая”, “Інтэлектуальная”, “Танцавальная”. Вялікае задавальненне ў адпачывальнікаў летніка “Вясёлка” выклікалі забавы на батуце.

Г. ХАРЛІНСКАЯ,

загадчыца сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтра культуры і народнай творчасці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации