15 снежня ў Рэспубліцы Беларусь стартавала навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”, якая праходзіць у розных кутках нашай краіны ўжо 30 гадоў.
У Гезгалаўскім дзіцячым садзе удзельнікамі яе сталі выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання (ад 4 да 7 гадоў). Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у флэшмобе “Насустрач Новаму году”.
Падчас акцыі ва ўстанове дашкольнай адукацыі традыцыйна ўвагай і клопатам дарослых будуць ахілены тыя, хто кожную раніцу адчыняе дзверы дзіцячага сада, каб даведацца штосьці новае,незвычайнае, нязведанае, зрабіць чарговы крок па прыступцы лесвіцы дабрыні, спагады, сяброўства, братэрства, якія прывіваюцца менавіта ў дашкольным узросце.
Напярэдадні Новага года нашы выхаванцы стануць удзельнікамі навагодніх мерапрыемстваў, якіх, вядома, яны вельмі чакаюць, бо разам з падарункамі прыходзіць вера ў цуд. А калі яшчэ так верыш у цуды, як не ў дзяцінстве?!
Галіна ГАЎРОШ,
загадчыца Гезгалаўскага дзіцячага сада
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #нашидети