Кожная вёска мае сваю гісторыю, свае карані і традыцыі. І вельмі важна, каб яны не знікалі ў плыні часу, а перадаваліся ад пакалення да пакалення. Менавіта гэтую місію нясе краязнаўчы куток у Раклевіцкай сельскай бібліятэцы-клубе.
Тут кожны экспанат дыхае гісторыяй, нагадваючы пра цяжкую працу і мудрасць сялян, якія стагоддзямі фарміравалі культуру, што сёння з’яўляецца нашай агульнай спадчынай.
У экспазіцыі сабраны прадметы сялянскага побыту: узоры ручнікоў і посцілак, гліняны посуд для прыгатавання і захоўвання ежы. Гэтыя рэчы не толькі сведчаць пра мінулае, але і дапамагаюць сучаснаму пакаленню адчуць сувязь з каранямі. Ён служыць адукацыйнай пляцоўкай, дзе праводзяцца экскурсіі для школьнікаў і дашкольнікаў. Дзеці маюць магчымасць дакрануцца да гісторыі, убачыць прадметы, якімі карысталіся іх прадзеды, і зразумець каштоўнасць традыцый.
Акрамя таго, тут рэгулярна арганізуюцца тэматычныя выставы, прысвечаныя абрадам і народным святам.
Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі-клуба
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga