Захаванне прыродаахоўнага заканадаўства знаходзіцца на пастаянным кантролі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.

Так, за кастрычнік-лістапад устаноўлены неадзінкавыя факты наяўнасці на ўчастках хаатычна раскіданага смецця, будаўнічых адходаў пасля зносу неэксплутаваных аб’ектаў і пустых дамоў, зарастання драўнінна-хмызняковай расліннасцю.

Адсутнасць парадку на зямлі, размяшчэнне бытавога і будаўнічага смецця наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю, за што прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Так, толькі за мінулы перыяд 2025 года суб’ектамі гаспадарання кампенсавана шкоды навакольнаму асяроддзю ў выніку яе забруджвання на   суму каля 1,1 мільёна рублёў.

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці 15 снежня з 10 да 12 гадзін будуць працаваць тэлефоны гарачай лініі ў горадзе Гродне 8-0152-79-88-18, 79-88-23, па якіх можна інфармаваць аб наяўных выпадках парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні КДК Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации