У мэтах праверкі выканання работнікамі сельгаспрадпрыемстваў раёна Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 года № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, маніторынг аб’ектаў жывёлагадоўлі КСУП “Хвінявічы” правялі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў.




– Гэты важны дакумент накіраваны, перш за ўсё, на павышэнне ўзроўню грамадскай бяспекі, забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы грамадзян, умацаванне правапарадку і працоўнай дысцыпліны. Таму выкананне асноўных пастулатаў дадзенай Дырэктывы – задача кожнага, хто тут знаходзіцца, – падкрэсліў Аляксандр Камароў у час сустрэчы з работнікамі гаспадаркі.
Аляксандр Уладзіміравіч у чарговы раз патлумачыў загадчыкам фермаў і малочна-таварнага комплекса парадак дзеянняў адказнай службовай асобы пры выяўленні на працоўным месцы работніка ў стане алкагольнага ап’янення. Праверыў журналы правядзення асведчання, прыборы “алкатэсты”, нагадаў правілы аховы працы.
Уладзімір Казак уручыў святлоадлюстроўваючыя камізэлькі работнікам жывёлагадоўчых аб’ектаў, адзначыў важнасць арганізацыі бяспекі работнікаў сельгаспрадпрыемства, якія пешшу або на веласіпедах дабіраюцца да месца працы і вяртаюцца ў цёмны час сутак.
– Практычна ўсе работнікі КСУП “Хвінявічы” забяспечаны спецвопраткай і святлоадлюстроўваючымі камізэлькамі за кошт прадпрыемства. Аднак, прыйшлі на працу новыя людзі, таму сёння дадаткова паклапаціліся і пра іх за кошт раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК, – патлумачыў Уладзімір Фёдаравіч.



Таксама сумесна правялі праверку стану санітарна-бытавых памяшканняў, пакояў адпачынку, звярнулі ўвагу на тэмпературны рэжым у іх, ці без парушэнняў арганізавана пячное ацяпленне.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga