У рамках рэалізацыі праекта “Казлоўшчына – здаровы пасёлак” 1 снежня, у Сусветны дзень
барацьбы са СНІДам, у Казлоўшчынскай сярэдняй школе прайшла акцыя “Стоп ВІЧ/СНІД”,
накіраваная на павышэнне дасведчанасці аб гэтай праблеме.

Члены антынаркатычнага атрада “НаркоЅТОР” выступілі з мэтай не проста нагадаць пра існаванне ВІЧ-інфекцыі, але і пераканаць вучняў у неабходнасці захавання здаровага ладу жыцця.


Мікалай Дзядовіч, доктарэпідэміёлаг, Наталля Юрэня, інструктар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ падвялі вынікі конкурсу плакатаў “Небяспека: наркаманія. ВІЧ/СНІД” і ўзнагародзілі пераможцаў і ўдзельнікаў.

Першае месца прысуджана навучэнцам 5 “Б” класа, на другім – навучэнцы 8 “Б” класа, на трэцім – навучэнцы 5 “А” класа.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga