У Дзень інвалідаў і напярэдадні Міжнароднага дня добраахвотнікаў з візітам падтрымкі і дабрыні ў Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі госці.


Добры настрой, гульні, пачастункі і прыемныя падарункі выхаванцам установы дарылі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка.







Асаблівыя дзеці разам з педагогамі і лідары моладзевых аб’яднанняў паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, паказалі свае уменні і здольнасці, атрымалі зарад бадзёрасці і пазітыўнага настрою. Не менш прыемным момантам сустрэчы было ўручэнне падарункаў і сумеснае фатаграфаванне на памяць.


Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае